Традыцыйна на святочнай пляцоўцы ў конкурснай праграме сустрэліся маладыя сем’і, прадстаўнікі сельскіх гаспадарак Слонімскага раёна. Яны пазнаёмілі гасцей мерапрыемства са сваімі сямейнымі традыцыямі, гісторыяй і побытам. У склад журы, што па выніках конкурсу павінна было выбраць сям’ю, якая прадставіць Слонімшчыну на абласным этапе праекта «Уладар сяла-2026», увайшлі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Міхайлаўна Грасевіч, першы сакратар РКГА «БРСМ» Алена Генадзьеўна Ерашэвіч, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Віктараўна Рудая, галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Лізавета Аляксандраўна Ерашэнкава, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Мікалаеўна Клыбік, старшыня Слонімскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка. Узначаліў журы першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Мар’янавіч Юроўскі. Госці мерапрыемства вельмі цёпла і шчыра віталі удзельнікаў праекта, сярод якіх сем’і Зенавых, Калошва, Шаршун, Гаштольд і Жылінскіх. Конкурсная праграма складалася з пяці этапаў: візітная картка сем’яў, «Дрывасек», «Сельская спартыўная эстафета», «Дранікі на калодзе» і «Майстар». Вядучай мерапрыемства выступила культарганізатар Слонімскага цэнтра культуры Міла Валянцінаўна Крэчык. Па выніках усіх конкурсаў пераможцам стала сям’я Гаштольд, якая прадстаўляла КСУП “Імя Суворава”. Другое месца заняла сям’я Калошва з ААТ “Сянькоўшчына”, на трэцім месцы – сям’я Жылінскіх з ТАА “Арганiклэнд”. Павіншаваў і ўзнагародзіў ўдзельнікаў раённага этапа рэспубліканскага сямейнага праекта “Уладар сяла-2026” старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Алег Мечыслававіч Таргонскі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі РКГА “БРСМ”, раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь”, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Слонімскі райвыканкам, а таксама раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сям’я Гаштольд будзе прадстаўляць Слонімшчыну на абласным этапе рэспубліканскага праекта “Уладар сяла-2026”.

























Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/syamya-gashtold-uladar-syala-2026-slonimshchyny/

























Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/syamya-gashtold-uladar-syala-2026-slonimshchyny/
Похожие новости
Комментарии (0)

